расійская артыстка балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1963). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1951). З 1946 салістка Бурацкага т-ра оперы і балета, з 1962 адначасова маст. кіраўнік Бурацкага харэагр. вучылішча. Выканальніца вядучых партый у нац. балетах: Алтан («Святло над далінай» С.Раўзава), Сэсэг («У імя кахання» Ж.Батуева і Б.Майзеля), Ангара («Прыгажуня Ангара. Л.Кніпера і Б.Ямпілава), Каця («Апошні баль» Ю.Бірукова); з клас. рэпертуару: Гюльнара, Жызэль («Карсар», «Жызэль» А.Адана), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса) і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1972.
САЦ (Наталля Ільінічна) (27.8.1903, г. Іркуцк, Расія — 18.12.1993),
расійскі рэжысёр, тэатральны дзеяч. Дачка кампазітара І.Саца. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1983). Скончыла муз. тэхнікум імя А.Скрабіна (1917), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1953), з 1984 праф. у ім. У 1918 заг. дзіцячага сектара тэамузсекцыі Массавета. Ініцыятар стварэння першага пастаяннага т-ра для дзяцей (Дзіцячы т-р Массавета, 1918). У 1920—36 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра для дзяцей (у 1936 Цэнтр. дзіцячы т-р). У 1937—42 рэпрэсіравана. З 1943 у Алма-Аце, дзе стварыла Першы казахскі т-р для дзяцей і юнацтва. З 1958 у Маскве, гал. рэжысёр Усерас. гастрольнага т-ра, заг. дзіцячага аддзела Масэстрады. З 1964 узначальвала першы ў свеце Дзярж. дзіцячы муз.т-р у Маскве (адкрыты ў 1965; цяпер імя С.). Зрабіла вял. ўклад у развіццё дзіцячага т-ра і маст. выхавання дзяцей. Аўтар п’ес, лібрэта дзіцячых опер і балетаў, кніг і артыкулаў па пытаннях муз. выхавання. Дзярж прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1982.
камедыйна-сатырычны жанр франц.т-ра 15—16 ст., варыянт фарса. Узнік на аснове сярэдневяковых парадыйна-блазнерскіх прадстаўленняў. У С. ўсе персанажы выступалі ў абліччы «дурняў» (да звычайнага блазнерскага касцюма дадавалі атрыбуты, што сімвалізавалі іх пэўны тып), якія алегарычна пазначалі розныя заганы грамадства. Ствараліся і разыгрываліся аматарскімі тэатр. т-вамі, з якіх найб. вядомы «Бестурботныя хлопцы» (Парыж). У канцы 16 ст. выкананне С., якія выкарыстоўваліся буржуазіяй як форма крытыкі каралеўскай і папскай улады, былі забаронены.
САЦІ́ ((Satie) Эрык Альфрэд Леслі) (17.5.1866, г. Анфлёр, Францыя — 1.7.1925),
французскі кампазітар. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі, у «Схола канторум» (1905—08). Паўплываў на эстэт. прынцыпы творчай групы «Шасцёрка», але пазней адышоў ад яе. У пач. 1920-х г. адзін са стваральнікаў Аркейскай школы (аб’яднанне маладых музыкантаў). Яго творчасці ўласцівы навізна, прастата, наўмысная экстравагантнасць, супярэчлівасць (адыграў значную ролю ў фарміраванні імпрэсіянізму, аднак пазней быў у апазіцыі да яго). Сярод твораў: сімф. драма са спевам «Сакрат» (1918), балеты, у т. л. «Парад» (у садружнасці з Ж.Както і П.Пікасо, 1917), «Эксцэнтрычная прыгажуня» (1920), аперэты, творы для аркестра, хору, фп. творы і інш.
СА́ЦІНАВА (Валянціна Фёдараўна) (н. 10.10.1932, г. Астрахань, Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Канд.пед.н. (1972), праф. (1993). Скончыла Ленінградскі пед.ін-т (1954). З 1970 у Брэсцкім ун-це (у 1971—92 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі методыкі выкладання замежных моў, праблемах псіхалінгвістыкі, развіцця лінгва-краіназнаўчай культуры і гуманіст. выхавання, самаадукацыі, адбору і арганізацыі навуч. матэрыялу.
Тв.:
Вопросы психолингвистики и преподавание русского языка как иностранного. М., 1971 (у сааўт.);
English for future teachers. Мн., 1985;
Английский язык: Коррективный курс. Мн., 1991 (разам з А.К.Івановай);
Опыт раннего обучения английскому языку (разам з А.Рыжовай) // Пачатковая адукацыя і выхаванне: прабл., пошукі, знаходкі. Брэст, 1998. Вып. 5;
Читаем и говорим о Британии и британцах. 5 изд. Мн., 2000.
САЦКО́Ў (Юрый Назаравіч) (н. 1.1.1948, г. Шахцёрск Сахалінскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971). З 1972 у НДІ сродкаў аўтаматызацыі, з 1974 у Ін-це буд-ва і архітэктуры. З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі (у 1994—95 нам. дырэктара, з 1999 заг. лабараторыі). Адначасова з 1999 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі раскладаў, тэорыі графаў, сеткавым планаванні і кіраванні («Тэорыя раскладаў. Шматстадыйныя сістэмы», 1989, з В.С.Танаевым, В.А.Струсевічам; перавыд. 1994 на англ. мове). Распрацаваў метады даследавання ўстойлівасці аптымальных раскладаў і складанасці задач тэорыі раскладаў з фіксаванай колькасцю работ, адаптыўныя метады каляндарнага планавання. Чл.Амер.матэм.т-ва (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (разам з В.А.Струсевічам, В.С.Танаевым).
САЦУНКЕ́ВІЧ (Іван Лявонавіч) (28.10.1904, в. Маконь Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1989),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на Міншчыне ў Вял.Айч. вайну. Скончыў БДУ (1931). З 1932 на кіруючай і выкладчыцкай рабоце ў Мінску, 1-ы сакратар Заслаўскага райкома, сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у тыле ворага на падп. рабоце: арганізатар і камісар партыз. атрада, сакратар Мінскага падп. міжрайкома, чл. Мінскага падп. абкома КП(б)Б. У 1946—53, нарком. міністр лёгкай прам-сці БССР, да 1965 на адказнай гасп. рабоце. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51. Аўтар кн. «Суровая быль» (2-е выд. 1979).
САЦУНКЕ́ВІЧ (Ігар Сяргеевіч) (н. 3.12.1935, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па фізіцы нейтрына на Беларусі. Канд.фіз.-матэм.н. (1970). Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і электраслабых узаемадзеяннях элементарных часціц. Прадказаў парушэнне СР-сіметрыі за кошт электрычных дыпольных момантаў элементарных часціц, фатонны распад Ω0-гіперона і ўзмацненне эфектаў слабых узаемадзеянняў паблізу вузкіх рэзанансаў.
Тв.:
Современное экспериментальное подтверждение специальной теории относительности. М., 1979;
О слабоэлектромагнитной околорезонансной интерференции (разам з А.А.Панковым) // Ядерная физика. 1981 Т. 33, вып. 6.