СА́НТА-КРУС-ДЭ-ТЭНЕРЫ́ФЕ (Santa Cruz de Tenerife),
горад у Іспаніі, на Пн в-ва Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Адм. ц. аўт. вобл. Канарскія а-вы і прав. Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Каля 250 тыс. ж. (2000). Порт на Атлантычным ак., бункерная база для трансатлантычных рэйсаў. Ун-т (з 1701). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., хім., металаапр., вінаробчая. Кліматычны курорт.
т. 14, с. 160
СА́НТА-МА́РТА (Santa Marta),
горад на Пн Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Магдалена. Засн. у 1525 (найстараж. горад у Калумбіі). Каля 300 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Порт на Карыбскім м., чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць харч. і тэкстыльная. Цэнтр рыбалоўства. Тэхн. універсітэт. Арх. помнікі 17—18 ст.
т. 14, с. 161
СА́НТА-ФЕ (Santa Fe),
горад на У Аргенціны, на р. Парана. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. у 1573. Каля 350 тыс. ж. (2000). Рачны порт, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: мукамольная, мясахаладабойная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая; вытв-сць экстракту кебрача. 2 ун-ты. Музеі: гіст., прыродазнаўчых навук. Арх. помнікі 17 — пач. 19 ст.
т. 14, с. 162
СА́НТА-ФЕ-ДЭ-БАГАТА́ (Santa Fe de Bogotá),
поўная назва сталіцы Калумбіі, гл. Багата.
т. 14, с. 162
«СА́НТА-ЧЭЧЫ́ЛІЯ» АКАДЭ́МІЯ, Нацыянальная акадэмія «Санта-Чэчылія» (Accademia Nazionale di Santa Cecilia),
музычная ўстанова ў Рыме, якая аб’ядноўвае акадэмію, кансерваторыю, сімф. аркестр, муз. б-ку, музей муз. інструментаў і інш. Засн. ў 1566 як т-ва (кангрэцыя) музыкантаў (узначальваў Дж.Палестрына), члены якой збіраліся ў розных цэрквах, у т. л. ў базіліцы Санта-Чэчылія (адсюль назва). З 1689 т-ва кіравала фактычна ўсёй прафес. муз. дзейнасцю ў Італіі. У 1838 пераўтворана ў акадэмію. З 1876 яна размясцілася ў б. кляштары Арсаліне, арганізавала муз. ліцэй (з 1919 — кансерваторыя «Санта-Чэчылія»). У 1895 у будынку акадэміі адчынена канцэртная зала. Б-ка акадэміі — адно з найб. муз. сховішчаў свету. З 1956 кожныя 3 гады акадэмія праводзіць Міжнар. конкурс арк. дырыжораў.
т. 14, с. 162
САНТ’Е́ГА (Santiago),
Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас, горад на Пн Дамініканскай Рэспублікі, на р. Якедэль-Нортэ. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў 1495 Б.Калумбам, братам Х.Калумба. 1539 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Другі па эканам. значэнні горад краіны. Прам-сць: тытунёвая, цукр., хімічная, апрацоўка кавы і какава (вытв-сць шакаладу). Гандл. цэнтр. с.-г. раёна (тытунь, кава, какава, рыс, жывёлагадоўля). 2 ун-ты. Паблізу здабыча золата.
т. 14, с. 163
СА́НТУС (Santos),
горад на ПдУ Бразіліі, на ўзбярэжжы бухты Сантус Атлантычнага ак., у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1532. Каля 450 тыс. ж. (2000). Буйны порт, абслугоўвае прамысл. і с.-г. раён Сан-Паўлу (каля 75% бразільскага экспарту кавы, вываз бавоўны, фруктаў, прамысл. прадукцыі). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. (мукамольная, цукр., кансервавая), металаапр., мінер. угнаенняў. Цэнтр рыбалоўства. Музей рыбалоўства. Касцёлы 16—18 ст. Турызм. Паблізу г. Кубатан — буйны цэнтр нафтаперапр. і нафтахім. прам-сці.
т. 14, с. 162
СА́НТУШ ((Santos) Жазе Эдуарду Душ) (н. 28.8.1942, Луанда),
ангольскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Бакінскі ін-т нафты і газу (1969). З 1961 чл. Народнага руху за вызваленне Анголы (МПЛА), з 1974 чл. яго Палітбюро, у 1977—79 сакратар ЦК МПЛА. У 1970—74 удзельнічаў ва ўзбр. барацьбе супраць партуг. панавання ў Анголе, ген. арміі. З 1975 міністр замежных спраў Нар. Рэспублікі Ангола (НРА), з 1976—1-ы нам. прэм’ер-міністра НРА, у 1978—79 міністр планавання. У 1979 абраны старшынёй МПЛА, што паводле канстытуцыі НРА зрабіла яго прэзідэнтам НРА. На першых усеагульных свабодных выбарах у вер. 1992 абраны прэзідэнтам Анголы.
т. 14, с. 162
СА́НТУ-АНДРЭ́ (Santo André),
горад на ПдУ Бразіліі, уваходзіць у склад Вял. Сан-Паўлу. Засн. ў 1549. Каля 700 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: цяжкая (чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, гумава-тэхнічная, хімічная), гарбарна-абутковая, тэкст., харчасмакавая, паліграфічная.
т. 14, с. 162
САНТЫ... (ад лац. centum сто), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў дольных адзінак, роўных 1/100 ад зыходных адзінак. Пазначаецца с. Напр., 1 см (сантыметр) = 0,01 м.
т. 14, с. 162