СА́ЛІ ((Sully) Томас) (19.6.1783, г. Хорнкасл, Вялікабрытанія — 5.11.1872),
амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Бостане у Г.Сцюарта (1808) і ў Лондане ў Б.Уэста (1809). Працаваў пераважна ў Філадэльфіі. Пісаў партрэты, якім уласцівы рамант. адкрытасць вобразаў, мяккасць: партрэты маёра Томаса Бідла (1818), Томаса Джэферсана, «Парваны капялюш» (1820), а таксама карціны на тэмы амер. гісторыі («Вашынгтон на беразе Дэлавэра», 1818). Познім партрэтам уласцівы рысы салоннасці («Фані Кэмл у ролі Беатрычэ», 1833) або тэатралізаванага пафасу (партрэт каралевы Вікторыі, 1838).
адно з буйнейшых калчадана-поліметалічных радовішчаў свету ў Канадзе (прав.Брыт. Калумбія, каля г. Кімберлі). Адкрыта ў 1892, распрацоўваецца з 1900. Агульныя запасы 44 млн.т руды, з сярэднім утрыманнем волава 4,4%, цынку 6,1%, серабра 35 г/т. Руды пірацінавыя масіўныя і пірацін-сфалерыт-галеніт-пірытавыя палосчатыя. Паклады пластавыя ў верхнепратэразойскай дыслацыраванай тоўшчы метамарфізаваных парод. Здабыча падземным спосабам, спадарожна здабываюцца медзь, золата, свінец, кадмій, стыбій і сера.
СА́ЛІВЕН ((Sullivan) Луіс Генры) (3.9.1856, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 14.4.1924),
амерыканскі архітэктар; адзін з пачынальнікаў рацыяналізму, лідэр т.зв. чыкагскай школы. Вучыўся ў Масачусецкім тэхнал. ін-це ў Кеймбрыджы (1872), наведваў Школу прыгожых мастацтваў у Парыжы (1874). Зазнаў уплыў Г.Х.Рычардсана. У 1875—95 працаваў у Чыкага з інж. Д.Адлерам: будынак Аўдыторыума (1886—89) — самая вял. ў ЗША тэатр. зала, заключаная ў абалонку з 10-павярховых карпусоў гасцініцы і офісных памяшканняў, і інш. Распрацаваў новы тып вышыннага будынка, дзе раскрыў спецыфічныя маст.-вобразныя якасці небаскроба з метал. каркаса і ячэйкавай структурай. Выкарыстоўваў верт. цягі, спалучаў строгія плоскасці са складаным крывалінейным арнаментам з чыгуну ў духу стылю мадэрн: Уэйнрайт-білдынг у Сент-Луісе (1890—91), Гаранты-білдынг у Буфала (1894—95), будынак фірмы «Карсан-Піры-Скот» у Чыкага (1899—1900). Уласную тэорыю рацыяналізму найб. поўна выклаў у арт. «Вышынны канторскі будынак з мастацкага пункту гледжання» (1896). Стварыў канцэпцыю арган. архітэктуры, пазней развітой яго вучнем Ф.Л.Райтам. Творчасць С. паўплывала на развіццё еўрап. функцыяналізму 1920-х г. Аўтар шэрагу літ. прац, у т. л.кн. «Гутаркі ў дзіцячым садзе» (1901—02).
Тв.:
Рус.пер. — [Избр. отрывки] // Мастера архитектуры об архитектуре. М., 1972.
І.М.Скварцова.
Л.Салівен. Уэйнрайт-білдынг у Сент-Луісе. 1890—91.
САЛІВО́Н (Інеса Іванаўна) (н. 24.12.1937, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. антраполаг. Канд.гіст.н. (1970). Д-рбіял.н. (1996). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1968 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Вывучае асн. заканамернасці фарміравання фіз. тыпу стараж. і сучаснага насельніцтва Беларусі ў святле этнагенетычных умоў. У выніку даследавання могільнікаў 18 — пач. 19 ст. ёй складзена буйная краніялагічная калекцыя па бел. насельніцтве. Адзін з аўтараў прац «Нарысы па антрапалогіі Беларусі» (1976, з Л.І.Цягака, А.І.Мікулічам), «Антрапалогія Беларускага Палесся» (1978, з імі ж), «Асновы сучаснай антрапалогіі» (1989, з Цягака), «Асновы антрапалогіі і экалогіі чалавека» (1997, з ёй жа) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1998 за цыкл прац па антрапалогіі «Чалавек і яго біякультурная адаптацыя».
Тв.:
Фізічны тып беларусаў: Узроставая тыпал. і экал. зменлівасць. Мн., 1994.
горад абл. падпарадкавання, цэнтр Салігорскага р-на Мінскай вобл., на беразе Салігорскага вадасховішча. За 132 км на Пд ад Мінска. Канцавая чыг. ст. веткі ад Слуцка, на аўтадарозе Слуцк—Мікашэвічы. 101,9 тыс.ж. (2001).
Засн. ў 1958 як пас. Новастаробінск на месцы в. Вішнёўка Старобінскага р-на Мінскай вобл. ў выніку прамысл. распрацоўкі пакладаў калійных солей і буд-ва калійнага камбіната. З жн. 1959 рабочы пас. С., са снежня 1962 у Любанскім р-не. У 1963—79 уведзены ў эксплуатацыю 4 калійныя камбінаты. З 1963 горад абл. падпарадкавання, з 1965 цэнтр Салігорскага р-на. У 1978—60 тыс. жыхароў.
У горадзе працуюць ВА«Беларуськалій», прадпрыемствы лёгкай прам-сці «Калінка» і Салігорская фабрыка трыкатажнай бялізны «Купалінка», ліцейна-мех.з-д «Універсал», буд.арг-цыя «Салігорскпрамбуд», домабуд. камбінат, прадпрыемства «Шахтаспецбуд». Салігорскі горна-хімічны тэхнікум, пед. каледж, 2 ПТВ, 4 б-кі, Салігорскі краязнаўчы музей, Палац культуры, Дом культуры. Помнікі Героям Сав. Саюза В.З.Каржу, В.І.Казлову, скульпт. кампазіцыі шахцёрам-першапраходцам і ў гонар заснавання горада.
САЛІГО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА Размешчана каля г. Салігорск Мінскай вобл. Створана ў 1967 плацінай у сярэднім цячэнні р. Случ. Пл. 23,1 км², даўж. 24 км. найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 4,5 м. Аб’ём вады 55,9 млн.м³. Даўж. берагавой лініі 70 км. Катлавіна выцягнута з ПнУ на ПдЗ. 40% берагоў — штучныя. У верхняй і сярэдняй ч. берагі нізкія, забалочаныя або ўмацаваныя насыпамі; каля Салігорска выш. іх 1—3 м, у залівах нізкія, забалочаныя. Да затаплення на месцы вадасховішча быў забалочаны тарфяны масіў. Дно выслана торфам, ілам, пяском. Мелкаводдзі (глыб. да 2 м) займаюць каля 40% вадасховішча. Ёсць 4 буйныя залівы. Сярэдні шматгадовы сцёк 288 млн.м³. Рэгуляванне сцёку сезоннае, аб’ём вады аднаўляецца 4 разы за год. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 1,5 м. Замярзае ў пач.снеж., лёд (таўшчыня да 50 см) трымаецца да канца сакавіка. Моцна зарастае; расліннасць (чарот азёрны, маннік вадзяны, аер звычайны, эладэя канадская, рдзесты, раскі і інш.) найб. пашыраны ў верхняй і сярэдняй ч. вадасховішча. Водзяцца плотка, акунь, шчупак, карась залаты, джгір, лешч, язь і інш. Выкарыстоўваецца для забеспячэння вадой прадпрыемстваў ВА «Беларуськалій», рэгулявання сцёку р. Случ, абваднення с.-г. угоддзяў. Вакол вадасховішча зона адпачынку. 2 санаторыі-прафілакторыі, лодачная станцыя. Вядзецца кантроль за хім. саставам вады ў сувязі з забруджваннем яе салявымі адваламі са Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей.
САЛІГО́РСКАЯ ФА́БРЫКА ТРЫКАТА́ЖНАЙ БЯЛІ́ЗНЫ «Купалінка». Пабудавана ў 1969 (1-я чарга) у г.Салігорск Мінскай вобл. як ф-ка бялізнавага трыкатажу. З 1970 дзейнічае 3-я чарга ф-кі, у 1989 пабудаваны дадатковы вытв. корпус. З 1990 наз. Салігорскі трыкат. камбінат, з 1992 — арэнднае прадпрыемства «Купалінка», з 1997 — адкрытае акц.т-ва «Купалінка». Асн. прадукцыя (2001): трыкат. бялізна і верхні трыкатаж мужчынскага, жаночага і дзіцячага асартыменту.
Засн. ў 1961 у г. Салігорск як горна-мех. тэхнікум, з 11.9.1962 — горна-хімічны. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): горныя машыны і абсталяванне; абагачэнне карысных выкапняў; электраэнергетыка; распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў; папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый; машыны і апараты хім. вытв-сцей і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
САЛІГО́РСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1976, адкрыты ў 1984 у г. Салігорск Мінскай вобл.Пл. экспазіцыі 310 м², больш за 9 тыс. адзінак асн. фонду (2002). Мае 3 залы ў выглядзе шахтавых штрэкаў (мастак А.В.Клязовіч). Сярод экспанатаў каменныя прылады працы 2—1-га тыс. да н.э. з археал. раскопак на тэр. раёна, калекцыі прадметаў матэрыяльнай культуры сялян 19 — пач. 20 ст. (жорны, кросны, церніца, гліняны і драўляны посуд і інш.), нар. ткацтва, інтэр’ер сял. хаты, узоры нар. адзення, матэрыялы пра падзеі грамадз. вайны, калектывізацыю, рэпрэсіі сав. часу, пра мастака і пісьменніка Б.Залескага, прыродазнаўца К.Валасовіча. Экспазіцыя Вял.Айч. вайны прысвечана дзейнасці падполля і партыз. руху на Старобіншчыне, землякам Героям Сав. Саюза А.А.Жуку, В.З.Каржу, Л.З.Муравіцкаму, Дз.С.Наруцкаму, А.К.Стампкоўскай, героям вайны братам М. і І. Цубам. У асобным раздзеле пра гісторыю Салігорска дэманструюцца прылады працы шахцёраў, ўзоры калійных солей. У зале прыроды чучалы птушак, жывёл, калекцыі насякомых рэгіёна. Музей ладзіць выстаўкі мясц. майстроў керамікі, ткацтва, саломапляцення, калекцый прадметаў этнаграфіі і інш.