цымбалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на цымбалах. Там, у зборышчы квяцістым, Хоць да вечара скачы... Два калгасных баяністы, цымбалісты, скрыпачы. Броўка.
цымба́лы, ‑аў; адз. няма.
Народны музычны інструмент, які ўяўляе сабой рэзанансавую трапецападобную скрынку з металічнымі струнамі, па якіх удараюць палачкамі. А музыкі ў гулкай зал[е] Ладзяць скрыпкі і цымбалы. Бядуля. Звонка і весела гучаць пад Нараччу народныя інструменты — гармонікі і скрыпкі, жалейкі і цымбалы. В. Вольскі.
[Польск. cymbały ад грэч. kymbalon — кімвал.]
цымба́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цымбалаў, належыць цымбалам. Заспявала вясёлая скрыпка, пасыпаў буйны дождж цымбальных струн... Брыль. Музыка цымбальная Чутна на сяле. Куляшоў.
цымля́нскае, ‑ага, н.
Сорт пеністага вінаграднага віна.
[Ад назвы станіцы Цымлянскай на Доне.]
цы́мус, ‑у, м.
1. Разм. Самае цікавае, істотнае; сутнасць каго‑, чаго‑н. [Сёмка:] — Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус. Каваль. [Барановічаў кум:] — Іншы кажа, што ён, — тое ды гэтае. А тут выходзіць, што толькі і цымусу ў яго, што ён .. пагаварыць умее. Чорны.
2. Салодкая страва толькі з морквы. Прыгатаваць цымус. // Пра што‑н. вельмі смачнае.