цы́пачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Памянш.-ласк. да цыпка.
цы́пачкі, ‑чак; адз. няма.
Разм. Тое, што і цыпкі 2. Як вінаватыя, на цыпачках выходзяць санітары. Крапіва. — Палягчэла ёй? Спіць? — нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў.
цы́пель, ‑я, м.
1. Востры канец чаго‑н., выступ у чым‑н. Цыпель ключа.
2. Клін матэрыі.
[Польск. cypel з ням. Ziepfel.]
цы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Разм. Курыца.
цы́пкі 1, ‑пак; адз. няма.
Разм. Дробныя трэшчыны, шурпатасць і чырвань на скуры рук і ног (ад абветрывання і пад.). Шурпатая ў калгасніцы далонь. Смаліў яе мароз, Паліў яе агонь. На ёй, бы на анкеце, па парадку Чытай працоўнай біяграфіі пячаткі: ..Ад цаўя матыкі — мазалі, Ад ветру — цыпкі. Жычка.
цы́пкі 2, ‑пак; адз. няма.
Разм. У выразах: на цыпках — на пальцах ног, на дыбачках (хадзіць, ступаць, стаяць і пад.). [Шашура] наводдалек абышоў яе [Аксінню] на цыпках, стараючыся зайсці ёй з-за спіны і з’явіцца знянацку. Мележ; на цыпкі — на пальцы ног (стаць, прысесці і пад.). [Алена] павярнулася тварам к усходу і нават узнялася на цыпкі, каб хоць трошкі быць вышэйшай за пшаніцу. Кулакоўскі.