Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыя́н, ‑у, м.

Бясколерны ядавіты газ з рэзкім пахам, які складаецца з азоту і вугляроду.

[Ад грэч. kyanos — цёмна-сіні.]

цыянава́нне, ‑я, н.

Спец.

1. Насычэнне вугляродам і азотам паверхневага слон стальных вырабаў для павышэння іх цвёрдасці.

2. Працэс атрымання золата, серабра з руд шляхам растварэння іх у цыяністых растворах.

цыя́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да вытворных цыяну. Цыянавая кіслата.

цыяні́ды, ‑аў; адз. цыянід, ‑у, М ‑дзе, м.

Солі цыяніставадароднай, або сінільнай, кіслаты.

цыяніза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Тое, што і цыянаванне. Працэс цыянізацыі.

цыя́ністы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца ў злучэнні з цыянам. Цыяністы калій. Цыяністая медзь.

цыяно́з, ‑у, м.

Сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых хваробах, звязаных з расстройствам кровазвароту; сінюшнасць.

[Ад грэч. kyanos — цёмна-сіні.]