Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыц, выкл.

Вокрык, якім загадваюць змоўкнуць. — Цыц вы, гультаі, хопіць скардзіцца! — зноў азваўся старшы. Машара. [Стары:] — Цыц, сарокі! Дайце хоць паспаць. М. Ткачоў.

цы́цка, ‑і, ДМ ‑ццы; Р мн. ‑цак; ж.

Разм.

1. Грудзі жанчыны. [Старая:] — А ты глядзі — малая ўстане ды цыцкі папросіць... Брыль. — Вось бачыце, якое .. [дзіця]? — стаяла на сваім гаспадыня. — Ёй дай матчыну цыцку. Новікаў.

2. Сасок у млекакормячых. Цыцкі ў каровы патрэскаліся. □ Пасля, сумуючы па цыццы, У адным капаліся [парасяты] карытцы. Крапіва.

цы́цэр, ‑у, м.

Спец. Тое, што і цыцэра.

цы́цэра, нескл., н.

Спец. Адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў.

[Ад імя Цыцэрона, «Пісьмы» якога былі надрукаваны ў 1467 г. такім шрыфтам.]