цэ,
Назва літары «ц».
цэ,
Назва літары «ц».
цэалі́ты, ‑аў;
Група мінералаў з класа сілікатаў.
[Ад грэч. zéō — кіплю і líthos — камень.]
цэ́бар, ‑бра,
Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі.
цэ́брык, ‑а,
цэ́гла, ‑ы,
Штучны будаўнічы матэрыял у выглядзе прамавугольных брускоў з гліны і іншай мінеральнай сыравіны.
[Ням. Ziegel.]
цэ́гліна, ‑ы,
цэд, ‑у,
Працэджаны раствор аўсянай мукі, з якога вараць кісель.
цэ́дра, ‑ы,
Вонкавы каляровы слой скуры ў пладоў цытрусавых (лімонаў, апельсінаў і пад.).
[Ад іт. cedro — цытрон.]
цэзальпі́ніевыя, ‑ых.
Сямейства двухдольных трапічных раслін (дрэў, кустоў) з чаргаваным перыстым лісцем і двухбаковымі прамяністымі кветкамі, да якога адносяцца ражковае дрэва, тамарынд і інш.
цэ́зар, ‑а,
1. Тытул старажытнарымскіх імператараў; кесар.
2.
[Ад імя Юлія Цэзара (100–44 гг. да н. э.), лац. Caesar.]