Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэп, ‑а; мн. цапы, ‑оў; м.

У сялянскім побыце ўсходніх славян і іншых народаў — ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа, якая складаецца з цапільна і прымацаванага да яго гужыкам біча. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

цэпелі́н, ‑а, м.

Дырыжабль з металічным каркасам, абцягнутым тканінай.

[Ад уласнага імя ням. канструктара Ф. Цэпеліна, які пабудаваў у 1900 г. першы такі дырыжабль.]

цэ́пень, ‑я, м.

Стужачны чарвяк; саліцёр.

цэ́пкасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць цэпкага. Цяжкавата Міхасю даецца тэхніка, але ж у яго такая прага да ўсяго новага, такая цэпкасць да справы. Кулакоўскі.

цэ́пкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і учэпісты. Наблытана шмат павуціны, Расстаўлены цэпкія сеці. Колас. Цэпкім праніклівым позіркам Аляксей зірнуў на сяржанта. Мележ.