цэ́насны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з абазначэннем кошту ў якіх‑н. цэнах.
цэ́насны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з абазначэннем кошту ў якіх‑н. цэнах.
цэнаўтварэ́нне, ‑я,
Працэс фарміравання цэн на тавары і сістэмы цэн наогул.
цэнз, ‑у,
1. У старажытным Рыме — перыядычная ацэнка маёмасці грамадзян для адпаведнага падзелу іх на падатковыя разрады.
2. Умовы, якія дазваляюць асобе карыстанне тымі ці іншымі палітычнымі правамі.
3. У эканоміцы — статыстычны перапіс.
4.
[Лац. census.]
цэ́нзавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэнзу, адпавядае патрабаванням цэнзу (у 2, 4 знач.).
цэ́нзар, ‑а,
1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ведала цэнзам (у 1 знач.), сачыла за паступленнем падаткаў, ажыццяўляла нагляд за норавамі і пад.
2. Службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру (у 2 знач.).
[Ад лац. censor.]
цэ́нзарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэнзара.
цэнзу́ра, ‑ы,
1. У старажытным Рыме — пасада цэнзара (у 1 знач.).
2. У капіталістычных краінах — нагляд за друкам, за зместам друкаваных твораў, пастаноўкай п’ес, кінафільмаў і пад.
3. Прагляд твораў, якія прызначаюцца да друку, да пастаноўкі ў тэатры, або прагляд якой‑н. карэспандэнцыі, што ажыццяўляецца дзяржаўнай установай.
[Лац. censura.]
цэнзурава́цца, ‑руецца;
цэнзурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Падвяргаць цэнзуры (у 2 знач.).
цэнзу́рнасць, ‑і,
Уласцівасць цэнзурнага (у 2 знач.).