цэйс, ‑а, м.
Разм. Аптычны прыбор фірмы «Цэйс» (звычайна пра бінокль). Праз дванаццацікратны мюлераўскі цэйс было добра відаць усё, што рабілася і на скрыжаванні, і на бліжэйшых участках дарог. Шашкоў.
[Ад імя заснавальніка аптычнай фірмы ў Іене Карла Цэйса (1846 г.).]
цэ́йсаўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае аптычныя шкельцы фірмы «Цэйс». Цэйсаўскі апарат у планетарыі.
цэйтлу́па, ‑ы, ж.
Кіназдымачны апарат для скораснай здымкі.
[Ням. Zeitlupe.]
цэйтно́т, ‑у, М ‑ноце, м.
Спец. Недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў (пры гульні ў шашкі, шахматы з гадзіннікам). Апынуцца ў цэйтноце. □ У такім жорсткім цэйтноце .. [шахматыст] нарабіў шмат памылак і прайграў. «Беларусь». // перан. Пра адчувальны недахоп часу ў якой‑н. справе.
[Ням. Zeitnot ад Zeit — час і Not — патрэба.]
цэйтно́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэйтноту, звязаны з цэйтнотам. Цэйтнотная памылка.
цэйхга́уз, ‑а, м.
Уст. Ваенны склад зброі і абмундзіравання. — Давялося .. [Паскевічу] на свечку напляваць, а порах здаць у цэйхгауз. Караткевіч.
[Ад ням. Zeug — зброя і Haus — дом.]
цэйхга́узны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да цэйхгауза. Цэйхгаузны дазорац.