Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цкаваць.

цкава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад цкаваць.

2. у знач. прым. Які падвяргаўся цкаванню. Цкаваны звер.

•••

Цкаваны воўк — пра чалавека, які зведаў усё, пабываў у розных жыццёвых пераплётах.

цкава́цца, цкуецца; незак.

Зал. да цкаваць.

цкава́ць, цкую, цкуеш, цкуе; цкуём, цкуяце; незак., каго-што і без дап.

1. Напускаць сабак на каго‑н.; нацкоўваць. Папацёмку нельга было разглядзець, хто ў акне, толькі чуваць было, як нехта цкаваў: — Кусі, Мурза, кусі, кусі! Крапіва. Нас коньмі тапталі, цкавалі сабакамі, Жалезам выпальвалі сонца з павек. Лужанін.

2. перан. Не даваць спакою, мучыць нападкамі, праследаваць.