цверазе́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. цвярозы.
цверазе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца цвярозым або больш цвярозым. Мацнеў мароз, і цверазелі Анісімавы думкі, і калі ён параўняўся з Мікодымавым хутарам, дык у яго канчаткова прапала рашучасць. Сабаленка. // перан. Прыходзіць да памяці. Доктар кажа: «Яна [Марыся] ідзе на папраўку. Пачынае цверазець». Баранавых.
цверазі́ць, цверажу, цвяразіш, цвярэзіць; незак., каго.
Рабіць цвярозым або больш цвярозым. Галава ў Міканора была цяпер зусім ясная: мароз, што сцінаў рэбры пад гімнасцёркаю, добра цверазіў, даваў у дужасці. Мележ.
цверда... (гл. цвёрда...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «цвёрда...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: цвердалобы, цвердазём, цвердасплаўны.
цвердава́ты, ‑ая, ‑ае.
Не зусім цвёрды. Цвердаваты яблык.
цвердавэ́нджаны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Цвёрды ў выніку працяглага вэнджання. Цвердавэнджаныя кілбасы.
цвердазём, ‑у, м.
Цвёрдая, не рыхлая глеба.
цвердало́бы, ‑ая, ‑ае.
Разм. іран. Вельмі ўпарты; тугі на розум. [Каваль:] «Цвердалобы ўласнік. Пра хату сваю толькі і думае». Савіцкі. [Вера:] — Трэба было пагутарыць больш далікатна, пэўна паслухаў бы. Не цвердалобы ж ён. Асіпенка.
цвердаме́р, ‑а, м.
Спец. Прыбор, які служыць для вызначэння ступені цвёрдасці якога‑н. рэчыва.