Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэзальпі́ніевыя, ‑ых.

Сямейства двухдольных трапічных раслін (дрэў, кустоў) з чаргаваным перыстым лісцем і двухбаковымі прамяністымі кветкамі, да якога адносяцца ражковае дрэва, тамарынд і інш.

цэ́зар, ‑а, м.

1. Тытул старажытнарымскіх імператараў; кесар.

2. Уст. Манарх, уладар.

[Ад імя Юлія Цэзара (100–44 гг. да н. э.), лац. Caesar.]

цэзары́зм, ‑у, м.

Гіст. Аднаасобная дыктатура ў спалучэнні з фармальным прызнаннем правоў народа.

[Фр. césarisme ад лац. caesar — цар.]

цэзары́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да цэзарызму. Цэзарысцкая манархія.

цэ́зіевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цэзію, зроблены з цэзію. Цэзіевы фотаэлемент. Цэзіевы катод.

цэ́зій, ‑ю, м.

Хімічны элемент, вельмі мяккі светлы метал з залаціста-жоўтым адценнем.

[Ад лац. caesius — блакітны.]

цэзу́ра, ‑ы, ж.

Спец.

1. Паўза ў вершаваным радку, абавязковая для пэўнага вершаванага памеру. Вялікая цэзура. Малая цэзура.

2. Кароткая паўза ў музычнай мелодыі паміж асобнымі часткамі. Меладычная цэзура. Ладавая цэзура.

[Лац. caesura.]

цэзу́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да цэзуры.