Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыга́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асобай пароды авечак з аднароднай тонкай воўнай. Цыгайская парода авечак. Цыгайскі баран.

[Ад ням. Ziege — каза.]

цыга́н,

гл. цыганы.

цыганава́ты, ‑ая, ‑ае.

Падобны на цыгана. Другі [хлопец] — цыганаваты, кучаравы, з сухарлявай, загарэлай патыліцай, на якой цёмна ільснілася западзінка-равок. М. Стральцоў.

цыга́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да цыганка.

2. Руская народная песня; скокі пад музыку да гэтай песні.

цыганё і цыганя́, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіця цыганоў.

цыга́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які нагадвае па выгляду і па характару цыгана. Гаспадар — Сямён Марчанка — цыганісты, доўгі і вёрткі, як уюн. Сачанка.

цыга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што і без дап.

Разм. Выпрошваць, выманьваць. Грэчка бадзяўся па лагеры, пераходзіў ад аднаго гурту партызан да другога, сыпаў нейкія жарты, мацаў трафейныя аўтаматы, цыганіў цыгарэты. Няхай.

цыга́нка 1,

гл. цыганы.

цыга́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Сорт позняй яблыні, якая прыносіць буйныя цёмна-чырвоныя яблыкі. У дальнім кутку гарода .. расла кучаравая «цыганка». Даніленка.

2. Плод гэтай яблыні. Да самых замаразкаў вісяць у голлі чырванабокія «цыганкі». Чорны.

цыгано́ў, ‑ова.

Разм. Які належыць цыгану. Цыганоў конь. Цыганова хата.

цыга́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цыганоў, які належыць ім. Цыганская мова. □ Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар. Лынькоў.

2. Такі, як у цыганоў. Цыганская натура. Цыганскае жыццё. □ Каранасты, з густой цыганскай чупрынай, Алёша меў падабенства да бацькі. Дуброўскі.

•••

Цыганскі дождж гл. дождж.