1.Разм. Самае цікавае, істотнае; сутнасць каго‑, чаго‑н. [Сёмка:] — Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус.Каваль.[Барановічаў кум:] — Іншы кажа, што ён, — тое ды гэтае. А тут выходзіць, што толькі і цымусу ў яго, што ён .. пагаварыць умее.Чорны.
2. Салодкая страва толькі з морквы. Прыгатаваць цымус.// Пра што‑н. вельмі смачнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)