талака́, ‑і, ДМ ‑лацэ, ж.
Разм.
1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ. У беларускіх вёсках была пашырана форма ўзаемадапамогі, якую .. называлі талакой. «Полымя».
2. зб.; перан. Група людзей. З клуба студэнты таксама выходзілі разам. Яны ішлі ўпоперак усёй вуліцы талакой і пелі знаёмую студэнцкую песню. Навуменка. [Уласюк:] — Мы збіраем і згуртоўваем вакол нашай заўтрашняй газеты свядомых беларусаў, лепшыя сілы народа. Вось я і вас запрашаю да нашай талакі. Колас. / Пра насякомых. Над зялёнаю лукою Ходзяць мухі талакою... Чорны.
талакно́, ‑а, н.
Мука з ачышчанага пражанага аўса. // Страва з такой мукі. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно. Асіпенка.
талакня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Вечназялёная паўзучая расліна сямейства верасовых з бела-ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі.
талакня́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да талакна; уласцівы яму. Талакняны пах. // Прыгатаваны з талакна. Талакняная каша.
тала́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Самая вялікая адзінка вагі і грашовая адзінка ў Старажытнай Грэцыі, Егіпце, Вавілоне, Персіі і іншых абласцях Малой Азіі.
[Грэч. tálanton, літаральна — вага, вагі.]
талача́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чан; м.
Разм. Удзельнік талакі (у 1 знач.). Талачане паехалі дадому.
талача́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Жан. да талачанін.
талачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.
Разм.
1. Талакою выконваць якую‑н. работу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.). // Адзначаць, святкаваць заканчэнне работы, якая выконвалася талакою.
2. што. Таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву). Конь казацкі тут ступаў І збажынку з ярынамі Талачыў. Колас.
та́левы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да талей. Талевая сістэма.
таленаві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць таленавітага. Таленавітасць паэта. □ А.Ф. Мяснікоў з’яўляўся дзеячом ленінскага тыпу, у якім спалучаліся таленавітасць, мудрасць і празорлівасць партыйнага і ваеннага кіраўніка. «Звязда».