тах, выкл.
1. Гукаперайманне для абазначэння адрывістага гуку. Тах! — коратка бухае карабін. Карпюк.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тахкаць. [Бацька:] — [Сабачка] дагоніць — ды за ногі быка! І сам тут жа — брык, ляжыць. А бык нагой — тах! Міма... Масарэнка.
таха́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тахараў, які належыць, уласцівы ім. Тахарскія мовы.
таха́ры, ‑аў.
Народ, які жыў у 2 ст. да н. э. і ў першым тысячагоддзі н. э. ў Сярэдняй Азіі.
тахеаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да тахеаметрыі. Тахеаметрычная здымка.
тахеаме́трыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Дальнамерная тапаграфічная здымка для складання плана з рэльефам мясцовасці.
2. Раздзел геадэзіі, які займаецца вывучэннем метадаў гэтай здымкі.
тахео́метр, ‑а, м.
Спец. Геадэзічны прыбор для вымярэння адлегласцей і вызначэння рознасці вышынь пры тапаграфічных здымках.
[Ад грэч. tachýs, tachéos — хуткі, скоры і metreō — вымяраю.]
тахікарды́я, ‑і, ж.
Значнае паскарэнне работы сэрца, абумоўленае рознымі фізіялагічнымі і паталагічнымі ўплывамі.
[Ад грэч. tachýs — хуткі, скоры і kardía — сэрца.]
тахі́на, ‑ы, ж.
Карыснае двухкрылае насякомае, якое знішчае садовых шкоднікаў.
та́хканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тахкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. «Трэба заснуць і мне», — шапнуў [Алесь] у душы, без слоў, палажыўшы на грудзях далоні. Пад імі спакваля адчулася цяпло і маладое, упартае тахканне сэрца. Брыль. Пад тахканне вагонных колаў .. [Стэфа] задрамала і абудзілася, калі поезд падыходзіў да незнаёмага прыстапцыйнага будынка. Савіцкі.
та́хкаць, ‑ае; незак.
Разм.
1. Стукаць. Тахкае і прарэзліва шуміць за Грынямі на рацэ калгасная лесапілка. Пташнікаў. / Пра часткі механізмаў, што працуюць. Непадалёк .. аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка. / Пра аўтаматычную зброю. Тахкае кулямёт.
2. Рытмічна пульсаваць, моцна біцца, стукаць (пра сэрца). Моцна-моцна тахкае .. сэрца, нібы хочучы вырвацца, паляцець з грудзей. Лынькоў. Сэрца ў .. [Цімоха] тахкала так моцна, што, мабыць, пачуў і .. [Сымон]. Навуменка. // безас. Пра пачуццё шуму, удараў (у галаве, вушах і пад.). Тахкае і баліць у галаве. Чорны.