Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тана́гра, ‑ы, ж.

Пеўчая птушка атрада вераб’іных з чырвоным апярэннем, якая жыве ў лясах Амерыкі.

тана́ж, ‑у, м.

Спец.

1. Водазмяшчэнне судна ў тонах. Танаж карабля.

2. Грузападымальнасць транспартных сродкаў, транспарту ў тонах. Танаж вагона. Танаж самалёта.

3. Вага якой‑н. прадукцыі, выражаная ў тонах. // Груз, вага якога выражана ў тонах. [Павел Дудок:] — Я, дзеду, што хочаш змайструю. Хочаш мост — па табе мост, на любы пралёт, на любы танаж. Лынькоў.

[Фр. tonnage.]

тана́льнасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Дакладнае размяшчэнне гукаў ладу па вышыні. Танальнасць до мажор. // Гама, на якой пабудаваны музычны твор. Танальнасць песні.

2. Асноўны, пераважаючы колер, каларыт, спалучэнне таноў твора выяўленчага мастацтва (карціны, гравюры і пад.), якія садзейнічаюць стварэнню той або іншай эмацыянальнай настроенасці. Ксілаграфія вылучаецца мастацкай дасканаласцю разьбы, багатай танальнасцю. Шматаў.

3. перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць літаратурнага твора, п’есы, вобраза і пад. Шырока распаўсюджаны фальклорны матыў [скаргі дзяўчыны-прыгажуні з народа] атрымаў у творчасці Тараса Шаўчэнкі асаблівую лірычную танальнасць, яркае паэтычнае выражэнне. Палітыка. Асноўным стылёвым сродкам, які падтрымлівае агульную высокую танальнасць твора, з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў «Палтаве» [А. С. Пушкіна] архаічнай лексікі. Рагойша.

тана́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тону (у 1, 9 знач.); гукавы або колеравы. Танальны пераход.

2. Які мае адносіны да танальнасці (у 1 знач.). Танальная пабудова кантаты.

танатало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае прычыны смерці, клініка-марфалагічныя праяўленні і дынаміку памірання.

[Ад грэч. thánatos — смерць і logos — вучэнне.]

танбу́р, ‑а, м.

Трохструнны шчыпковы музычны інструмент грушавіднай формы, пашыраны ў СССР ва Узбекістане, Таджыкістане і суседніх з імі краінах.

[Перс.]

та́нга, нескл., н.

Парны бальны танец свабоднай кампазіцыі з энергічным, выразным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца. Тым часам гарманіст зайграў танга. Асіпенка.

[Ісп. tango.]

танга́нец,

гл. танганцы.

танга́нка,

гл. тангапцы.

танга́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да танганцаў, які належыць, уласцівы ім. Танганская мова. Танганская культура.