Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тасава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тасаваць.

тасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тасаваць.

тасава́цца, ‑суецца; незак.

Зал. да тасаваць.

тасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Перамешваць (ігральныя карты). Банкір пачаў зноў тасаваць карты. Колас.

та́саўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да ТАСС. Тасаўскае паведамленне. Тасаўская тэлеграма.

тасёмачнік, ‑а, м.

Той, хто тчэ тасьму.

тасёмачніца, ‑ы, ж.

Жан. да тасёмачнік.

тасёмачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тасьмы, тасёмкі; звязаны з вырабам тасьмы, тасёмкі. Тасёмачны цэх.

тасёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Тое, што і тасьма.

2. Завязка з тасьмы.

тасёмкавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з тасьмы, тасёмкі. Тасёмкавыя петлі. Тасёмкавы пояс.