туале́т, ‑а і ‑у,
1. ‑у. Адзенне, убранне.
2. ‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне).
3. ‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.
4. ‑а. Прыбіральня.
[Фр. toilette.]
туале́т, ‑а і ‑у,
1. ‑у. Адзенне, убранне.
2. ‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне).
3. ‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.
4. ‑а. Прыбіральня.
[Фр. toilette.]
туале́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да туалета (туалету).
туальдэно́р, ‑у,
Лёгкая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення шэрага колеру для верхніх мужчынскіх рубашак, спецвопраткі і пад.
[Фр. toile de nord ад toile— палатно і nord — поўнач.]
туальдэно́равы, ‑ая, ‑ае.
Пашыты з туальдэнору.
туарэ́гі, ‑аў;
Народ, які жыве ў Малі, Нігеры, Алжыры, Верхняй Вольце.
туарэ́гскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да туарэгаў, які належыць, уласцівы ім.
туб...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «туберкулёзны», напрыклад:
ту́ба 1, ‑ы,
Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.
[Лац. tuba — труба.]
ту́ба 2, ‑ы,
Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік.
тубафо́н, ‑а,
Ударны музычны інструмент эстрадных аркестраў, які складаецца з самагучных званочкаў.
тубдыспансе́р, ‑а,
Медыцынская ўстанова, якая займаецца лячэннем і прафілактыкай туберкулёзу.