Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тук, ‑у, м.

1. Мінеральнае ўгнаенне. Глебу добра заправілі арганікай, мінеральнымі тукамі, старанна апрацавалі. «Звязда».

2. Растоплены тлушч. Павел, з’еўшы каўбасы і сала, зліў сабе на талерку з патэльні тук і апетытна ма[ча]ў бульбай. Шамякін. Ах, які духмяны тук цячэ на хлеб ад гэтай задымленай смачнай скваркі! Васілевіч.

ту́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туку (у 1 знач.). Тукавая сумесь. Тукавы завод. Тукавая прамысловасць. // Прызначаны для ўнясення ў глебу тукаў. Тукавая сеялка.