туб...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «туберкулёзны», напрыклад:
туб...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «туберкулёзны», напрыклад:
ту́ба 1, ‑ы,
Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.
[Лац. tuba — труба.]
ту́ба 2, ‑ы,
Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік.
тубафо́н, ‑а,
Ударны музычны інструмент эстрадных аркестраў, які складаецца з самагучных званочкаў.
тубдыспансе́р, ‑а,
Медыцынская ўстанова, якая займаецца лячэннем і прафілактыкай туберкулёзу.
тубе́ркул, ‑а,
[Лац. tuberculm — бугарок.]
туберкулёз, ‑у,
Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад. (выклікаецца асобым мікробам).
туберкулёзнік, ‑а,
1. Чалавек, хворы туберкулёзам.
2. Спецыяліст па лячэнню туберкулёзу.
туберкулёзніца, ‑ы,
туберкулёзны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да туберкулёзу.
туберкулі́н, ‑у,
Прэпарат для дыягностыкі туберкулёзу.