Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

туф, ‑у, м.

Порыстая горная парода вулканічнага або асадкавага паходжання, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял. Вапнавы туф. □ У аддзелцы калон упершыню выкарыстаны .. туф, дэкаратыўная кераміка, чаканка. «ЛіМ».

[Ад лац. tofus.]

туфабето́н, ‑у, м.

Разнавіднасць бетону, запаўняльнікам якога з’яўляецца туф.

ту́фавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туфу. Туфавая парода. Туфавая лава. // Зроблены з туфу. Туфавы блок.

ту́фель,

гл. туфлі.

ту́фелькі, ‑аў; адз. туфелька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.

У заалогіі — прасцейшыя арганізмы класа інфузорый, якія жывуць у прэснай стаячай вадзе.

ту́фельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туфель, звязаны з вырабам туфель. Туфельны цэх.

ту́флевы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і туфельны. Туфлевы абцас.

ту́флі, ‑фель і фляў; адз. туфель, ‑фля, м.

Абутак, які закрывае нагу не вышэй шчыкалаткі. Парусінавыя туфлі. □ Да туфляў ліпнуць збітыя пялёсткі люцікаў і нейкае яшчэ зусім зялёнае травяное насенне — круп[ы]. Кірэйчык.

ту́флік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да туфель. Унізе ў шафе ляжалі белыя туфлікі, падобныя на пантофлікі, але з завязкамі. Арабей. Алежка скочыў з ложка, знайшоў свой касцюмчык. 1, калі адзяваўся, калі зашнуроўваў туфлікі, дыхаў шумна, часта. Вышынскі.