туды́, прысл.
У той бок, у тое месца; проціл. сюды. Вунь там, каля тых дубоў, і Просцінка. Цімох накіраваўся туды. Колас. Бягун выхапіў з кішэні наган, стрэліў у каноплі і ў той жа момант рынуўся туды сам. Кулакоўскі. [Вера] пайшла туды, дзе грыміраваліся дзяўчаты. Асіпенка.
•••
(І) туды і сюды — а) у той і ў другі бок; б) па-рознаму; і так і гэтак.
Ні туды ні сюды — ні ў які бок; ні з месца.
То туды, то сюды — то ў адзін, то ў другі бок; узад і ўперад; у розныя бакі.
Туды і дарога каму-чаму гл. дарога.
Туды і назад — у абодва канцы.
туды́-сюды́, прысл.
Разм.
1. Тое, што і сюды-туды. Мацей .. пастаяў у варотах, патупаў туды-сюды, граблі ўзяў, падгроб каласкі па таку ў адну кучу. Краўчанка.
2. у знач. вык. Сыдзе, нічога. Тавар гэты яшчэ туды-сюды. // Ні добры, ні дрэнны. Кватэра туды-сюды.
тудэ́ю, прысл.
Абл. У той бок, у тым папрамку. [Міхась:] — Давай, правядзі мяне да перавозу. [Рыгор:] — Добра, якраз я сам меўся тудэю ісці. Гартны.
туд-сю́д, прысл.
Разм. Тое, што і сюд-туд.