туалет, ‑а і ‑у, М ‑леце, м.
1. ‑у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. ▪ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны. Нядзведскі.
2. ‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. ▪ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія». Мікуліч. // Разм. Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей. Васілевіч.
3. ‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.
4. ‑а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.
[Фр. toilette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)