печ, ‑ы, ж.
1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу. Абстаноўка была самая звычайная: вялікая печ з шырокім тапчаном насупроць, стол з доўгімі лавамі. Бядуля.
2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі якіх‑н. матэрыялаў награваннем. Сушыльная печ. Плавільная печ.
•••
Галандская печ — пакаёвая печ для абагрэву, звычайна кафляная.
Доменная печ — тое, што і домна.
Мартэнаўская печ — печ спецыяльнай канструкцыі для выплаўкі сталі.
Ляжаць на печы гл. ляжаць.
печане́гі, ‑аў; адз. печанег, ‑а, м.
Народнасць цюркскага паходжання, якая начавала ў 9–11 стст. н. э. па паўднёвым ўсходзе Еўропы.
печане́жскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да печанегаў. Печанежскія стэпы.
пе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пячы (у 1 знач.).
2. Прыгатаваны пячэннем. Печаная бульба. Печанае сала.
3. у знач. наз. пе́чанае, ‑ага, н. Тое, што і печыва (у 1 знач.). На сталах былі навалены цэлыя горы рознага смажанага, варанага і печанага. Бядуля.
•••
Гад печаны гл. гад.
Ні печаны ні вараны — пра нічым не адметнага, бесхарактарнага чалавека.
пе́чань, ‑і, ж.
Унутраны орган чалавека і жывёл, які вырабляе жоўць.
пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Мележ.
2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры. Шамякін. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.
печкуры́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да печкура (у 1 знач.), належыць яму. Печкурыная галава.
пе́чыва, ‑а, н.
1. зб. Печаныя вырабы з мукі. Выняць печыва з печы. □ Служыцелі з падносамі.. частуюць гледачоў чаем з мятай і розным салодкім печывам з міндалем, мятай і фінікамі. В. Вольскі.
2. Абл. Адзін замес, адна выпечка хлеба. Гаспадыня дастала з печы чыгун цёплай вады, паставіла на ўслон дзве дзяжы, і ўчыніла з тае мукі.. два печывы хлеба. Сабаленка.
пе́чышча, ‑а, н.
Астаткі ад печы (звычайна пасля пажару). Нібы языком, злізаў пажар стары драўляны школьны будынак, пакінуўшы ад яго толькі раскіданыя печышчы. Васілевіч. Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў. Мележ. Да вайны тут стаяла вартоўня лесніка. Ад яе засталося толькі печышча. Сачанка.