Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пета́рда, ‑ы, ж.

1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.

2. Сігнальны разрыўны снарад, які кладзецца на рэйкі, каб спыніць чыгуначны поезд у выпадку небяспекі.

3. У піратэхніцы — папяровы снарад з парахавым зарадам, род феерверку.

[Фр. pétard.]

пета́рдавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да петарды. Петардавы шнур.

петраграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да петраграфіі.

петрагра́фія, ‑і, ж.

Навука, раздзел геалогіі, які вывучае мінералагічны і хімічны склад горных народ, іх структуру і заканамернасці ўтварэння.

[Ад грэч. pétros — камень і gráphō — пішу.]

петралагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да петралогіі.

петрало́гія, ‑і, ж.

Тое, што і петраграфія.

[Ад грэч. pétros — камень і logos — вучэнне.]

петро́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне петраграфіі.

пе́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Разумець, разбірацца, кеміць. Трахім ані не верыў доктару — надта ж маладзён ён быў, дый каб петрыў хоць што-кольвечы ў хваробах, хіба займаўся б глупствам. Сачанка. [Дземідзенка:] — Можа твая маладая галава лепш за нашыя петрыць. Асіпенка. Ён, Барашкін, не петрыў зусім нічога ў сталеплавільнай справе, калі прыйшоў у цэх. Савіцкі.

пету́нія, ‑і, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства паслёнавых з вялікімі яркімі кветкамі.

[Шац. petunia.]

петы́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Дробны друкарскі шрыфт намерам у 8 пунктаў (каля 3 мм). // Тэкст, надрукаваны такім шрыфтам.

[Ад фр. petit — маленькі.]