Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пе́ўневы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пеўня, уласцівы пеўню (у 1 знач.). Усё наваколле звінела ад галасістых пеўневых крыкаў. Шамякін.

пе́ўнік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да певень; малады певень.

пе́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы спеваку; неабходны для спявання; вакальны. Пеўчыя здольнасці. Пеўчыя навыкі.

2. Які меладычна пяе, свішча (пра птушак). Пеўчыя птушкі. Пеўчы дрозд.

3. у знач. наз. пе́ўчы, ‑ага, м. Той, хто спявае ў хоры, звычайна царкоўным. Працэсію пачынаў дубаваты нізкі чалавек.. А за ім ужо ішлі.. пеўчыя, панок і багамольны народ. Чорны.