пехато́й і пехато́ю, прысл.
Сваімі нагамі, пяшком, пеша. Апошнія дваццаць кіламетраў прыйшлося ісці пехатой. Брыль. Пажылыя рабочыя і жанчыны расселіся на вазах, маладыя пайшлі пехатою. Чарнышэвіч.
пехаці́нец, ‑нца, м.
Воін пяхоты. Танкі ішлі наперадзе, услед за імі — пехацінцы. Мележ. Уздоўж ручая, маскіруючыся ў алешніку, адступалі пехацінцы; яны ішлі па адным, па два, уподбег, прыгнуўшыся, хоць ніхто не страляў. Шамякін.
пехаці́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пехацінца; прызначаны для пехацінца. Мне бачна ўся калона палонных. Яна страціла вайсковы выгляд: у каго цераз плячо шынельная скатка, хто нясе пад пахай ватоўку, сям-там відаць пехацінская ці кавалерыйская шапка. С. Александровіч.