педагагі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць педагагічнага (у 1 знач.).
педагагі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць педагагічнага (у 1 знач.).
педагагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае выхаваўчае значэнне, адпавядае правілам педагогікі.
2. Які мае адносіны да педагога.
3. Які мае адносіны да педагогікі.
педагене́з, ‑у,
[Грэч. páis, paidód — дзіця і genesis — нараджэнне, паходжанне.]
педаго́г, ‑а,
Выхавацель, выкладчык па прафесіі.
[Грэч. paidagōgós — выхавацель, настаўнік.]
педаго́гіка, ‑і,
Навука аб метадах выхавання і навучання.
[Грэч. paidagōgikē.]
педалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да педалогіі.
педаліза́цыя, ‑і,
1. Валоданне, уменне карыстацца педаллю музычнага інструмента.
2. Сістэма педалей у чым‑н.
педало́гія, ‑і,
Рэакцыйная буржуазная навука аб выхаванні дзяцей, заснаваная на прызнанні фаталістычнай абумоўленасці лёсу дзяцей біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі, уздзеяннем спадчыннасці і нязменнага асяроддзя.
[Ад грэч. paides — дзеці і logos — вучэнне.]
педа́ль, ‑і,
Нажны рычаг у машынах, механізмах і пад.
•••
[Фр. pédale.]
педа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да педалі.