Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перажані́ць, ‑жаню, ‑жэніш, ‑жэніць; зак., каго.

Пажаніць усіх, многіх.

пеража́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераняць.

перажаўці́ць, ‑жаўчу, ‑жоўціш, ‑жоўціць; зак., што.

Разм. Зрабіць вельмі жоўтым.

пеража́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак.

1. што. Зжаць далей за вызначаную мяжу.

2. чаго. Разм. Зжаць усё, многае.

перажда́ць, ‑жду, ‑жджэш, ‑жджэ; ‑жджом, ‑жджаце; зак., каго-што.

Тое, што і перачакаць. [Дзяжа:] Каму ахвота прападаць І стравай быць чарвям, акулам? І ясна: лепей дзе за шулам Вайну — вар’яцтва пераждаць... Колас.

перажлу́кціць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., што.

Разм.

1. Вымачыць у шчолаку ўсё, многае. Перажлукціць усю бялізну.

2. Паліць усё, многае. Перажлукціць усё малако.

перажлу́кчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перажлукціць.

перажо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перажоўваць — перажаваць.

перажо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перажоўваць.

перажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да перажаваць.

2. перан. Разм. Нудна і назойліва гаварыць або пісаць пра адно і тое ж; звяртацца ў думках да аднаго і таго ж. Перажоўваць навіну. □ Чаравака пакашліваў, круціўся на крэсле, перажоўваў становішча, як конь цуглі. Пестрак.