Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рассвідрава́цца, ‑руецца; зак.

Стаць шырэйшым у выніку свідравання.

рассвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Свідруючы, расшырыць. Рассвідраваць адтуліну.

рассвідро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да рассвідравацца.

2. Зал. да рассвідроўваць.

рассвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да рассвідраваць.

рассвіта́нне, ‑я, н.

Пара, калі пачынае рассвітаць; світанне. Якраз на самым рассвітанні Міхал вярнуўся з пахавання. Колас. Толькі гадзін за дзве да рассвітання з боку гарадка бухнула гармата. Чорны.

рассвіта́ць, ‑ае; безас. зак. і незак.

Пра наступленне світання; развіднецца (развідняцца). Міхал, пакуль не рассвітае, Ідзе Антосю памагае. Колас.

рассвярбе́цца, ‑біцца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга свярбець.

рассе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расседзецца, рассядзецца.

рассе́дзецца, ‑седжуся, ‑седзішся, ‑садзіцца і рассядзе́цца, ‑сяджуся, ‑сядзішся, ‑сядзіцца; ‑сядзімся, ‑седзіцеся; зак.

Разм. Прасядзець доўгі час дзе‑н. [Верхаводка:] На маёй рабоце залішне не расседзішся. Ты ведаеш, што значыць быць памочнікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы? Губарэвіч.

рассе́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассейваць — рассеяць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. рассейвацца — рассеяцца. // Спец. Роскід пападанняў пры стрэльбе з адной і той жа гарматы (мінамёта) пры аднолькавай устаноўцы прыцэла.