Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму без правадоў электрамагнітных хваль для ўстанаўлення сувязі, вяшчання, тэлебачання і пад. Вынаходца радыё. Звязацца па радыё.

2. Тое, што і радыёперадача (у 2 знач.). Слухаць радыё.

3. Разм. Тое, што і радыёпрыёмнік; рэпрадуктар. Уключыць радыё. □ У маленькім пакойчыку, на самаробным століку было.. радыё. Чорны.

4. Ужываецца замест некаторых складаных слоў, першай састаўной часткай якіх з’яўляецца «радыё...» (радыёвяшчанне, радыёкропка, радыёсувязь, радыётэхніка і пад.). Працаваць на радыё. □ У радыё [Валодзя] таксама не надта разбіраецца. Шамякін.

[Ад лац. radio — выпраменьваю.]

радыё...

Першая састаўная частка складаных слоў, што мае значэнне: які мае адносіны да радыё (у 1 знач.), звязаны з ім, напрыклад: радыёапаратура, радыёдэталь, радыёклуб, радыёкаментарый, радыётавары.

радыёабсталява́нне, ‑я, н.

Сукупнасць прылад, прыстасаванняў і пад., неабходных для ажыццяўлення радыёсувязі. Радыёабсталяванне карабля.

радыёальтыме́тр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння вышыні палёту лятальнага апарата, заснаваны на прынцыпе радыёлакацыі.

радыёама́тар, ‑а, м.

Той, хто любіць займацца радыётэхнікай і радыёсувяззю. Гурток радыёаматараў. □ Радыёаматары бяруцца сканструяваць свой арыгінальны радыёпрыёмнік. Шамякін.

радыёама́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыёаматара, радыёаматарства. Радыёаматарскі спорт.

радыёама́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць, занятак радыёаматараў.

радыёантэ́на, ‑ы, ж.

Тое, што і антэна. Федзя саступіў з лыжні і павярнуў насы сваіх бегавых у бок паселішча, што купчастым верхавіннем дрэў і вострымі тычкамі радыёантэн віднелася з-за ўзгорка. Грамовіч.

радыёапарату́ра, ‑ы, ж., зб.

Апаратура для перадачы, пераўтварэння і прыёму радыёхваль. У .. [трактары] устаноўлены новыя электрычныя схемы, .. блакіроўка тармазоў, радыёапаратура. «Звязда».

радыёастранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыёастраноміі, які служыць для вывучэння касмічных аб’ектаў шляхам аналізу выпрамененых або адбітых імі радыёхваль. Радыёастранамічная абсерваторыя.