Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́канне, ‑я, н.

Вымаўленне ў ненаціскных складах замест гукаў «о», «э» гука «а», якое ўласціва беларускай і рускай літаратурным мовам. Аканне дысімілятыўнае. Аканне недысімілятыўнае.

акано́м, ‑а, м.

Гіст. Службовец у панскім маёнтку, які кіраваў гаспадаркай. Вінцук ужо сам быў з вусамі і кіраваў маёнткам, праз аканомаў, зразумела. Гурскі. [Сцёпка:] — Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць. Якімовіч.

акано́мка, ‑і, ж.

Тое, што і ахмістрыня.

акано́мскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аканома.

ака́нт, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑у. Паўднёвая травяністая расліна з вялікім лісцем, размешчаным разеткай.

2. ‑а. Спец. Скульптурнае ўпрыгожанне капітэлі, карніза і пад. у выглядзе лісцяў гэтай расліны.

[Грэч. akanthos.]

акантава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акантаваць.

акантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Аздобіць, абшыць кантам ​1 (у 2 знач.). Акантаваць манжэты. Акантаваць фатаграфію.

2. Спец. Апрацаваць (камень, брус і пад.) так, каб атрымаўся кант ​1 (у 1 знач.).

аканто́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для акантоўкі. Гранітныя акантовачныя брусы. Акантовачны шнур.

аканто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акантоўваць — акантаваць.

аканто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да акантоўваць.