Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нейло́н, ‑у, м.

Сінтэтычнае штучнае валакно з поліамідных смол, а таксама тканіна з такога валакна.

[Англ. nylon.]

нейло́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нейлону. Нейлонавая вытворчасць. // Зроблены з нейлону. Нейлонавыя пальчаткі.

неймаве́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неймавернага.

неймаве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які значна пераўзыходзіць звычайную ступень чаго‑н. Неймаверная сіла. □ З неймавернай хуткасцю, як страла, ляціць .. [заяц] па светавой дарожцы, атуленай цемрай, нібы між дзвюх чорных сцен. В. Вольскі. Прыходзілася праяўляць неймаверную вынаходлівасць, каб забяспечыць цэх работай. Шыцік.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы. Неймаверныя ўмовы. □ Зыбіну гэтая вестка прыйшлася не тое што нечаканай — неймавернай: бацька быў яшчэ дужы, як не крануты нічым знутры дуб, здаровы.. і — раптам — памёр, прыязджай на пахаванне. Мележ.

нейра...

Тое, што і неўра...

нейраанато́мія, ‑і, ж.

Раздзел анатоміі, які вывучае форму і будову нервовай сістэмы і яе органаў.

нейрабіёніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Кірунак у біёніцы, звязаны з вывучэннем і мадэліраваннем дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека і жывёлы для выкарыстання заканамернасцей іх будовы пры стварэнні новых тэхнічных прыстасаванняў, кібернетычных сістэм і пад.

нейракіберне́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Кірунак біялагічнай кібернетыкі, які вывучае арганізацыю элементаў, аддзелаў аналізатараў, аналізатарскіх сістэм і ўсёй нервовай сістэмы арганізма.

нейрапсіхало́гія, ‑і, ж.

Раздзел псіхалогіі, які вывучае псіхічную дзейнасць чалавека ў сувязі з функцыяніраваннем цэнтральнай нервовай сістэмы ў пэўных умовах.

нейрафізіёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне нейрафізіялогіі.