неймаверны, ‑ая, ‑ае.

1. Які значна пераўзыходзіць звычайную ступень чаго‑н. Неймаверная сіла. ▪ З неймавернай хуткасцю, як страла, ляціць .. [заяц] па светавой дарожцы, атуленай цемрай, нібы між дзвюх чорных сцен. В. Вольскі. Прыходзілася праяўляць неймаверную вынаходлівасць, каб забяспечыць цэх работай. Шыцік.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы. Неймаверныя ўмовы. ▪ Зыбіну гэтая вестка прыйшлася не тое што нечаканай — неймавернай: бацька быў яшчэ дужы, як не крануты нічым знутры дуб, здаровы.. і — раптам — памёр, прыязджай на пахаванне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)