рэпрэ́сія, ‑і, ж.
Карная мера, пакаранне з боку дзяржаўных органаў. Мы яшчэ не ведаем, як сустрэнуць нас незнаёмыя людзі. Можа пасля лютых рэпрэсій немцаў у іх ад страху застыла кроў, і яны не стануць з намі гаварыць, пабаяцца пусціць нас на свой парог. С. Александровіч.
[Лац. repressio — стрымліванне.]
рэпты́лія, ‑і, ж.
1. Паўзун. Значна менш у фаўне БССР рэптылій і амфібій, якія складаюць увогуле менш 20 відаў. Прырода Беларусі.
2. перан. Работнік прэсы, журналіст і пад., які рабалепствуе перад вышэйшым начальствам.
[Ад лац. reptilis — які поўзае.]
рэпты́льны, ‑ая, ‑ае.
Прадажны, падлізлівы. Рэптыльная газета.
рэпута́цыя, ‑і, ж.
Грамадская думка, якая склалася пра каго‑, што‑н. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін. Іван ванька рэпутацыю школы падтрымаў, затое Алесік Грылюк псуе ўсю справу. Колас.
•••
Падмачыць рэпутацыю гл. падмачыць.
[Фр. réputation.]
рэ́пчаты, ‑ая, ‑ае.
Па форме падобны на рэпу.