рэвальве́ршчык, ‑а, м.
Токар, які працуе на рэвальверным станку.
рэвальві́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Зрабіць (рабіць) рэвальвацыю. Рэвальвіраваць японскую іену.
рэвалюцы́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць рэвалюцыйнага. Рэвалюцыйнасць рабочага класа. Рэвалюцыйнасць паэзіі. □ І рэвалюцыя апраўдала таксама нашу, сацыял-дэмакратычную работу, апраўдала нашу надзею і веру ў ісцінную рэвалюцыйнасць пралетарыяту. Ленін.
рэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рэвалюцыі, звязаны з ёю. Рэвалюцыйнае свята. Рэвалюцыйныя песні. Рэвалюцыйны сцяг. // Які стаіць на баку рэвалюцыі, прасякнуты духам рэвалюцыі, яе ідэямі. Рэвалюцыйны клас. Рэвалюцыйны пісьменнік. // Накіраваны на ажыццяўленне рэвалюцыі. Рэвалюцыйная барацьба. Рэвалюцыйны рух. // Устаноўлены рэвалюцыяй, у выніку рэвалюцыі. Рэвалюцыйная дыктатура рабочага класа. Рэвалюцыйны ўрад.
2. Які ўносіць карэнныя змены, пераўтварэнні ў якую‑н. галіну (навуку, тэхніку, мастацтва). Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў тэхніцы.
рэвалю́цыя, ‑і, ж.
1. Карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заключаецца ў насільным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўстанаўленні новага, прагрэсіўнага грамадскага ладу. Буржуазная рэвалюцыя. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя.
2. Карэнны пераварот, карэнныя змены ў якой‑н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве), якія прыводзяць да абнаўлення, удасканалення чаго‑н. Культурная рэвалюцыя. Тэхнічная рэвалюцыя. □ Аўтаматы сістэмы Чарвені для набіўкі запалкавых карабкоў зрабілі цэлую рэвалюцыю на камбінаце. «Беларусь».
[Ад лац. revolutio — пераварот.]
рэвалюцыяне́р, ‑а, м.
Удзельнік рэвалюцыйнага руху, дзеяч рэвалюцыі. Мядзведзеў быў стары прафесійны рэвалюцыянер, з вялікім вопытам падпольнай работы, і сапраўды незвычайна красамоўны прамоўца. Машара. // Той, хто робіць пераварот у якой‑н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве). А. Міцкевіч — рэвалюцыянер у паэзіі і ў жыцці. Лойка.
рэвалюцыяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да рэвалюцыянер.
рэвалюцыянізава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэвалюцыянізаваць і стан паводле знач. дзеясл. рэвалюцыянізавацца.
рэвалюцыянізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рэвалюцыянізаваць.