Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неўрастэні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да неўрастэнік.

неўрастэні́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан неўрастэнічнага.

неўрастэні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неўрастэніі. Неўрастэнічныя сімптомы. // Такі, як у неўрастэніка, уласцівы неўрастэніку. Неўрастэнічны твар.

неўрастэні́я, ‑і, ж.

Функцыянальнае расстройства цэнтральнай нервовай сістэмы, якое праяўляецца ў павышанай стамляльнасці, раздражняльнасці, болі галавы і пад.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв і asthenia — слабасць.]

неўраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неўрозу, звязаны з захворваннем неўрозам. Неўратычны стан.

неўраўнава́жанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неўраўнаважанага; адсутнасць душэўнай раўнавагі. Неўраўнаважанасць характару.

неўраўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.

Якому не ўласціва душэўная раўнавага; які лёгка паддаецца настрою. [Шыковіча добра ведаў, што .. [Галіна Адамаўна] зусім не такая спакойная, што яна ў дзесяць разоў больш нервовая, чым яго жонка. Неўраўнаважаная, раўнівая... Шамякін. Мікіта быў чалавек неўраўнаважаны, гарачы, не ўмеў трымаць язык за зубамі. Новікаў.

неўро́з, ‑у, м.

Функцыянальнае расстройства, захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы. Неўроз сэрца. Агульны неўроз.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв.]

неўро́лаг, ‑а, М ‑у, м.

Спецыяліст у галіне неўралогіі.

неўро́н, ‑а, м.

Спец. Нервовая клетка з адросткамі.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв.]