Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

не́адкуль, прысл.

Няма такога месца, адкуль можна было б (узяць, узяцца, з’явіцца і пад.).

неадлу́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неадлучнага.

неадлу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які заўсёды знаходзіцца пры кім‑, чым‑н. Неадлучны спадарожнік.

2. Такі, пры якім не адлучаюцца, пастаянна прысутнічаюць дзе‑н. Неадлучнае дзяжурства.

неадме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Абавязковы, неабходны. Ганне трэба было асабліва трымацца няпісанага, але неадменнага закону. Мележ. // Традыцыйны, звычаёвы. На гэты раз неадменнае «Будзьце здаровы» прагучала яшчэ больш бадзёра. Шахавец.

2. Уст. У дарэвалюцыйнай Расіі — уваходзіла ў склад назваў некаторых пасад (у значэнне пастаянны). Неадменны сакратар.

неаднаразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца або адбываецца не адзін раз. Неаднаразовыя папярэджанні. □ Неаднаразовыя гутаркі з галоўным хірургам скончыліся тым, што [Наталлю Максімаўну] выклікаў начальнік шпіталя. Дудо.

неаднаро́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неаднароднага.

неаднаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Разнародны па складу; неаднастайны. Склад сходу быў неаднародны. Прыйшлі і фабрычныя работніцы і інтэлігенцыя. Арабей. Па нацыянальнаму саставу рабочы клас Беларусі быў неаднародны. «Звязда».

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш. Неаднародныя расліны.

неаднаста́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неаднастайнага.

неаднаста́йны, ‑ая, ‑ае.

Не аднолькавы з чым‑н., не падобны на іншых; неаднародны. Палосы неаднастайныя: адны цёмныя, другія святлейшыя, ёсць і зусім светлыя. Крапіва.

неадно́йчы, прысл.

Не адзін раз. — Калі ўзяўся за гу ж, не кажы, што не дуж, — неаднойчы гаварыў Андрэй сабе. Шахавец. І нанава ўзнікла перад Васілём перабранае ў памяці, перадуманае неаднойчы. М. Стральцоў.