збіра́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца збіраннем, зборам чаго‑н. Збіральнік фальклору. Збіральнік жэмчугу.
2. Прыстасаванне, якое служыць для збірання чаго‑н. Збіральнік вады.
збіра́льніца, ‑ы, ж.
Жан. да збіральнік (у 1 знач.).
збіра́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да збіральніцтва, збіральніка. Збіральніцкая дзейнасць этнографа.
збіра́льніцтва, ‑а, н.
1. Разм. Збіранне калекцыі (калекцый); калекцыянерства. Захапіцца збіральніцтвам.
2. Здабыванне сродкаў існавання шляхам збірання (ягад, грыбоў і інш.). Збіральніцтва дрэнна забяспечвала патрэбы людзей у харчаванні.
збіра́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які служыць для збірання чаго‑н. Збіральнае шкло. Збіральныя валаскі насякомых.
2. Які аб’ядноўвае ў сабе характэрныя прыметы некалькіх аднародных з’яў, прадметаў, асоб і пад.; абагульнены. Збіральны мастацкі вобраз. Збіральная назва.
збіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. збіраць — сабраць.
збіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сабрацца.
2. Зал. да збіраць.
збіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да сабраць.
2. Займацца збіральніцтвам. Збіраць калекцыю. Збіраць гербарый. Утыль збірае нарыхтоўшчык. □ З рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае. Журба. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас.
•••
Збіраць вяршкі — забіраць самае лепшае.
Збіраць кускі (кавалкі) — прасіць міласціну.
Хоць іголкі збірай — а) відно, светла. На вуліцы хоць іголкі збірай. Скрыган; б) відны, светлы. Ноч была светлая, месячная. Пра такія ночы кажуць: хоць іголкі збірай. Курто.
збі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад збіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны, сапсаваны ўдарамі. Збітая падкова. Збіты буфер. // Разм. Стаптаны (пра абутак). Збітыя боты. Збітыя абцасы. // Са здзёртай скурай. Збітае калена.
3. перан.; у знач. прым. Усім вядомы, зацяганы. Збіты выраз. Збітыя параўнанні. Збітая тэма.
збі́цень, збітню, м.
1. Уст. Гарачы напітак, які гатаваўся з вады, мёду і вострых прыпраў.
2. Разм. Пра густую масу, збітую, скалочаную з чаго‑н. Збіць збіцень.