збіраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да сабраць.
2. Займацца збіральніцтвам. Збіраць калекцыю. Збіраць гербарый. Утыль збірае нарыхтоўшчык. ▪ З рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае. Журба. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас.
•••
Збіраць вяршкі — забіраць самае лепшае.
Збіраць кускі (кавалкі) — прасіць міласціну.
Хоць іголкі збірай — а) відно, светла. На вуліцы хоць іголкі збірай. Скрыган; б) відны, светлы. Ноч была светлая, месячная. Пра такія ночы кажуць: хоць іголкі збірай. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)