Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акры́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акрыліць.

акрылі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Прасякнуцца душэўным уздымам; натхніцца; ажывіцца.

акрылі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Узняць у каго‑н. душэўны стан, натхніць; падбадзёрыць. Наступленне Чырвонай Арміі пад Масквой акрыліла падпальшчыкаў. Новікаў. Вясковай паводкай жыццё забурліла, Бо Леніна слова ўсіх акрыліла. Хведаровіч.

акрыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да акрыліцца.

2. Зал. да акрыляць.

акрыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да акрыліць.

акры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акрыць.

акрыхі́н, ‑у, м.

Сінтэтычны супрацьмалярыйны прэпарат.

акры́цца, акрыюся, акрыешся, акрыецца; зак.

1. Накрыцца, ахінуцца чым‑н. Акрыцца посцілкай. □ Агонь прыграваў яго збоку, воўчая [ш]кура, якою акрыўся дзед, зверху. Колас.

2. перан. Пакрыцца; ахутацца, завалачыся. Быццам хусцінай вясельнаю, вішанька цветам акрылася. Бураўкін. [Зосін] твар.. збялеў, смуткам акрыліся вочы. Гартны.

акры́ць, акрыю, акрыеш, акрые; зак., каго-што.

1. Накрыць; ахінуць. Ніна падышла і, разгарнуўшы скрутак, акрыла плечы Амілі квяцістым шоўкам, пацалавала сяброўку. Алешка.

2. Пакрыць; ахінуць, агарнуць. Густа жыта маладое Поле ўсё акрыла, Лапушное, сакаўное — Проста глянуць міла. Колас.

акрыя́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які паправіўся, паздаравеў, ажыў.

2. перан. Падбадзёраны духам, з прыўзнятым настроем. Андрэй на нарах стос газет разгарнуў і, светлы, акрыялы, маляваў дамы ёй [Ніне] і кварталы, горада далёкі сілуэт. Русецкі.