Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распляска́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распляскаць ​1.

распляска́ны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распляскаць ​2.

2. у знач. прым. Які распляскаўся ​2, стаў плоскім; пляскаты. Міхаленя нахіліўся і падняў з-пад ног расплясканую галоўку.. снарада. Алешка.

распля́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць многа і доўга пляскаць.

распляска́цца 1, ‑пляшчу́ся, ‑пле́шчашся, ‑пле́шчацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плешчучыся, праліцца цераз край; разліцца па якой‑н. паверхні. Дома .. [Ваўчка] усё злавала на гэты раз: лепшы сын абярнуў у кухні вядро з вадой, і Ваўчок даў яму моцнага плескача, жонка замарудзіла падаць свежае малако, і ён са злосцю вырваў у яе з рук кварту, палова малака распляскалася па падлозе. Хадкевіч. / у перан. ужыв. Вывеў.. [Крамнёва] з нерашучасці стрэл на мосце і шырокі разліў белага святла, які імгненна распляскаўся па старых абымшэлых стрэхах, па чорных садах і агародах. Шашкоў.

2. Разм. Пачаць моцна і доўга пляскацца. Дзіця распляскалася ў ванне.

распляска́цца 2, ‑пле́шчацца; зак.

Расплюшчыцца.

распляска́ць 1, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

1. Плешчучы, праліць; разліць па якой‑н. паверхні. Распляскаць ваду з вёдзер. / у перан. ужыв. І паверыш пры сустрэчы У яе жаночы лёс: Свайго шчасця не расплешча, У бядзе не схіліць плечы І дарма не ўроніць слёз. Пысін.

2. перан. Разм. Расказаць тое, чаго не трэба гаварыць. «Гэтыя [старыя] адразу расплешчуць па ўсяму сялу, як толькі ўбачаць мяне ў царкве», — падумаў Сцёпка. П. Ткачоў.

распляска́ць 2, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

Расплюшчыць. Бацька казаў, што то паўпудовы молат, ім б’юць, калі трэба распляскаць якую-небудзь тоўстую жаляз[я]ку. Сабаленка. Дрыжучы ад страху,.. [Майка] распляскала нос аб шкло і круглымі вачыма сачыла за .. [Лазнікам]. Караткевіч.

расплята́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплятаць — расплесці.

расплята́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расплесціся.

2. Зал. да расплятаць.

расплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расплесці.

распо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распаіць.

распо́квацца, ‑аецца.

Незак. да распокнуцца.

распо́кнуцца, ‑нецца; зак.

Разм. Распусціцца, лопнуць (пра пупышкі, пераспелыя плады).

распо́р, ‑у, м.

Спец. У канструкцыях і збудаваннях — ціск, які пашыраецца ў гарызантальным напрамку пад уздзеяннем сіл, якія дзейнічаюць у вертыкальным напрамку.