расплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расплюхаць.
расплю́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расплюшчыць 1.
2. у знач. прым. Раскрыты, адкрыты (пра вочы). Аляксандра Пятроўна ляжала з расплюшчанымі вачыма, намагалася заснуць, але не магла. Каршукоў.
расплю́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расплюшчыць 2.
2. у знач. прым. Плоскі, прымяты. П адагнаў лодку, .. глянуў на Марусава з-пад казырка мокрай, расплюшчанай шапкі. М. Стральцоў. // Расціснуты, раструшчаны. На падлозе расплюшчаная каробка тэлефона, раструшчаны нагамі тынк. Навуменка. У руцэ ў мяне расплюшчаная ліпкая цукерка, загорнутая ў бліскучую паперку. Арабей.
расплю́шчванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплюшчваць 1 — расплюшчыць 1.
расплю́шчванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплюшчваць 2 — расплюшчыць 2.
расплю́шчвацца 1, ‑аецца.
Незак. да расплюшчыцца 1.
расплю́шчвацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расплюшчыцца 2.
2. Зал. да расплюшчваць 2.
расплю́шчваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расплюшчыць 1.
расплю́шчваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расплюшчыць 2.
расплю́шчыцца 1, ‑чыцца; зак.
Раскрыцца, адкрыцца (пра вочы). Пратасевіч убачыў, як пабляднеў увачавідкі .. твар [Рыты], як спужана расплюшчыліся вочы. Васілевіч. // Разамкнуцца (пра павекі). Павекі, здаецца, самі расплюшчыліся. М. Ткачоў.
расплю́шчыцца 2, ‑чыцца; зак.
Стаць плоскім ад удару, ціску. Дрот расплюшчыўся. // Расціснуцца ад цяжару, удару.
расплю́шчыць 1, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Раскрыць, адкрыць (пра вочы). Срэтун-Сурчык расплюшчыў свае заспаныя вочы, са здзіўленнем паглядзеў на Лабановіча і, пазнаўшы яго, вінавата пасміхнуўся. Колас. Колькі ляцеў я — не памятаю, А калі ачухаўся і расплюшчыў вочы, убачыў я, што ляжу на броўцы. Лынькоў. // Разамкнуць (пра павекі). [Кот] нехаця расплюшчыў павекі і ўбачыў перад сабой Мышку. Шуцько. Апанаска расплюшчыў павекі: адчуў — нехта тармошыць яго, катурхае, штосьці незразумелае гаворыць. Даніленка.
расплю́шчыць 2, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.
Моцна націснуўшы, ударыўшы чым‑н., зрабіць плоскім. Расплюшчыць манету. // Расціснуць, раструшчыць сваім цяжарам, ударам. Ні на шлюпцы не выратуешся, ні з коркавым поясам. Расплюшчыць аб гэту каменную сцяну. Б. Стральцоў. Пакуль снарад намацае на целе волата слабае месца, колькі фашыстаў змяце танк знішчальным агнём, расплюшчыць сваім шматтонным цяжарам. Беразняк.
расплява́цца, ‑плююся, ‑плюешся, ‑плюецца; зак.
Разм. Пачаць многа пляваць.
распляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Расказаць каму‑н. што‑н., чаго не след гаварыць. [Васіль:] — Толькі расплявузгайце каму, што самі зрабілі пажар, дык дулю атрымаеце, а не хлеў з жывёлай. Федасеенка.
распля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Разм. Разбіць, размалаціць. [Ян Куцка:] — Усхадзіўся [Дзедзіха]. Пасудзіну такую распляжыў... Не было з ім такога. Пташнікаў.