цыге́йка, ‑і, ДМ ‑йцы, ж.
Футра, вырабленае са сякуры авечкі цыгайскай пароды. Хлопец падняў каўнер, затуліў твар казытлівай цыгейкай. Кандрусевіч.
[Ад ням. Ziege — каза.]
цыге́йкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цыгейкі, зроблены з цыгейкі. Аніс стаяў і ўсё махаў жоўтай цыгейкавай вушанкай. Дуброўскі.
цыгу́ндар, ‑а, м.
У выразе: браць на цыгундар гл. браць.
[Ад ням. zu hundert — да сотні (удараў).]
цыду́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Пісулька, запіска. — Люблю слухаць .. [Фадзеева]. Помніш, у нас на пленуме гаварыў доўгую прамову без падрыхтоўкі, без цыдулак. Лужанін. // Невялікая дзелавая папера.
[Польск. cedulka з лац. cedula — картка.]
цыка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Хобатнае скачучае насякомае, падатрада цыкадавых атрада прамакрылых, самцы якога ўтвараюць характэрнае стракатанне. Паціху шапацела пшаніца, задумліва наперабой гаманілі цыкады. Лупсякоў.
[Лац. cicada.]
цыка́давыя, ‑ых.
Падатрад насякомых атрада прамакрылых.
цы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. на каго. Спыняць каго‑н. вокрыкам «цыц», «ц-с-с», прыкрыкваць, забараняючы рабіць што‑н. — Ціха ты! Дзяцей перапужаеш! — цыкае на.. [Алеся] Варвара. Васілевіч. Нават калі бабка часам патурала ўнуччыным капрызам, [дзед] цыкаў на яе як за вялікую і вельмі важную правінку. Сабаленка.
2. Пляваць, сплёўваць праз зубы. [Клемусь] курыў звыклыя камсамольскія «пушкі» і цыкаў слінаю праз зубы ў качаргі. Чорны. Курцы смалілі махорку і цыкалі слінай пасярод хаты. Гарэцкі.
цыкл, ‑а, м.
1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх‑н. з’яў, дзеянняў, працэсаў. Вытворчы цыкл. Цыкл развіцця лічынкі. □ Увесь цыкл работы экскаватара складаецца з многіх аперацый. «ЛіМ».
2. Шэраг, паслядоўны рад чаго‑н. Цыкл лекцый. □ Сатырычную спадчыну Беднага складае .. вялікі цыкл антырэлігійных вершаў і вершаў на міжнародныя тэмы. «Полымя».
3. Сукупнасць навук, дысцыплін, аб’яднаных па якому‑н. агульнаму прынцыпу. Гістарычны цыкл. □ Дапамагчы студэнтам выпрацаваць матэрыялістычны светапогляд павінны ў першую чаргу кафедры сацыяльна-эканамічнага цыкла. «Звязда».
[Ад грэч. kýklos — круг.]
цыкла...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «цыклічны», напрыклад: цыклаграфія, цыклатрон.
цыклабута́н, ‑у, м.
Бясколерны, са слабым пахам газ.