Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэгулява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэгуляваць.

рэгулява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да рэгуляваць.

рэгулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

1. Надаваць, уносіць парадак, сістэму ў што‑н. Рэгуляваць рух на скрыжаванні дарог. Рэгуляваць падачу вады. □ У сельскай гаспадарцы сама прырода разумна рэгулюе чарговасць работы. Сабаленка.

2. Прыводзіць у неабходны для работы стан, дамагацца правільнага працякання якога‑н. працэсу. Тоня падцягвала то адну, то другую стралу, рэгулюючы спуск. Шчарбатаў. Па некалькі разоў на дзень наведваўся Сяргей: аглядаў і рэгуляваў машыну. Шамякін.

рэгуля́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэгулярнага. Рэгулярнасць руху цягнікоў. Рэгулярнасць у наведванні заняткаў.

рэгуля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу. Рэгулярная інфармацыя. Рэгулярныя заняткі.

2. Які мае цвёрда ўстаноўленую пастаянную арганізацыю і сістэматычны курс ваеннага навучання (пра армію, войска і пад.). Рэгулярная армія. Рэгулярныя войскі.

рэгуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для рэгулявання дзеяння чаго‑н. (машыны, механізма і пад.). Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы. Васілёнак. Славік уключыў радыёлу зноў. Крутнуў рэгулятар гучнасці залішне. Шамякін. // перан. Кніжн. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго‑н.

рэгуля́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэгулятара. Рэгулятарная парабка.

рэгуляты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які накіроўвае, уносіць парадак, планамернасць у што‑н. Рэгулятыўная ідэя.

рэгуляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэгуляцыі. Рэгуляцыйныя работы. // Які прызначаецца, служыць для рэгуляцыі. Рэгуляцыйныя збудаванні. Рэгуляцыйны шлюз.

рэгуля́цыя, ‑і, ж.

Упарадкаванне, нармалізацыя, рэгуляванне.

[Ад лац. regulo — уладкоўваю, рэгулюю.]