Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акрыва́віцца, ‑ваўлюся, ‑вавішся, ‑вавіцца; зак.

Пакрыцца, вымазацца крывёю, стаць акрываўленым.

акрыва́віць, ‑ваўлю, ‑вавіш, ‑вавіць; зак., каго-што.

Параніўшы, пусціць кроў; замазаць у кроў. Акрывавіць вопратку. □ Прыцёр Іван плугам сваю мяжу, адсунуў яе хоць трохі да чужой палоскі, за што яму тады і акрывавілі суседзі галаву. Брыль.

акрыва́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акрывавіць.

акрыва́ўлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да акрывавіцца.

2. Зал. да акрываўліваць.

акрыва́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акрывавіць.

акрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да акрыцца.

2. Зал. да акрываць.

акрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акрыць.

акрыве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць. крывым, кульгавым. [Несцер:] — Кульгаю, чалавеча, акрывеў, што зробіш. Кулакоўскі.

акры́ды, ‑аў; адз. няма.

У выразе: карміцца акрыдамі гл. карміцца.

[Ад грэч. akrides — саранча.]

акры́ленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць акрыленага. Кідалася ў вочы і яшчэ адна новая рыса ў вобліку Ладуцькі — яго нейкая акрыленасць, упэўненасць. Краўчанка.