Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэфарма́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Які мае адносіны да рэфармацыі. Рэфармацкія ідэі. Рэфармацкія войны.

2. Пратэстанцкі. Рэфармацкая вера. Рэфармацкая царква.

рэфармацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэфармацыі. Рэфармацыйны рух.

рэфарма́цыя, ‑і, ж.

Сацыяльна-палітычны рух супраць феадалізму ў Заходняй Еўропе ў 16 ст., які набыў форму рэлігійнай барацьбы супраць каталіцкай царквы.

[Ад лац. reformatio — змяненне.]

рэфармі́зм, ‑у, м.

Варожая марксізму плынь у рабочым руху, якая падмяняе класавую рэвалюцыйную барацьбу супраць капіталізму дробнымі рэформамі.

рэфармі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік рэфармізму.

рэфармі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да рэфарміст.

рэфармі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэфармізму, рэфарміста. Рэфармісцкая газета. Рэфармісцкія партыі.

рэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Арабей.

2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Мядзёлка.

[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]

рэфера́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэферата. Рэфератны агляд кніг.

рэфераты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае кароткі, у форме рэферата, выклад зместу кніг, артыкулаў і пад. Рэфератыўны часопіс.